Ваш гид в законодательстве Республики Беларусь


Печать

Постановление МК РБ 61 01.10.2021 Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці "Курганны могільнік" (шыфр - 613В000340), 0,25 км на паўночны захад ад гарадзішча Замэчак у г. Заслаўе Мінскага раёна Мінскай вобласці

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

1 кастрычніка 2021 г. № 61

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курганны могільнік» (шыфр – 613В000340), 0,25 км на паўночны захад ад гарадзішча Замэчак у г. Заслаўе Мінскага раёна Мінскай вобласці

На  падставе  пункта 3  артыкула  105  Кодэкса  Рэспублікі  Беларусь  аб  культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1.Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курганны могільнік» (шыфр –  613В000340),  0,25  км  на паўночны  захад ад гарадзішча Замэчак у г. Заслаўе Мінскага раёна Мінскай вобласці (дадаецца).

2.Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Міністр А.М.Маркевіч

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова Міністэрства культуры

Рэспублікі Беларусь 01.10.2021 № 61

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай

гісторыка-культурнай каштоўнасці

 

«Курганны могільнік» (шыфр – 613В000340), 0,25 км на паўночны захад ад гарадзішча Замэчак у г. Заслаўе Мінскага раёна Мінскай вобласці

ГЛАВА 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1.Праект  зон  аховы  нерухомай  матэрыяльнай  гісторыка-культурнай  каштоўнасці

«Курганны могільнік», 0,25 км на паўночны захад ад гарадзішча Замэчак у г. Заслаўе Мінскага раёна Мінскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2.«Курганны могільнік» з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 613В000340 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей».

3.Праект зоны аховы распрацаваны дзяржаўнай навуковай установай «Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» па заказе Мінскага раённага выканаўчага камітэта.

4.Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка- культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і іх межаў, рэжымаў утрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка- культурнай каштоўнасці.

5.Праект зоны аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных, натурных і археалагічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6.Праектам зон аховы ўстаноўлена тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці і наступныя зоны аховы: ахоўная зона і зона аховы культурнага пласта (слоя).

Мяжа тэрыторыі  гісторыка-культурнай  каштоўнасці  і  межы  зон  аховы  дадзены ў геаграфічнай сістэме каардынат.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2

ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

7.Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена ў межах курганнага могільніка (складаецца з 12 курганоў), якая выяўлена пры правядзенні археалагічных даследаванняў.

Плошча тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 1180 м2 (60 х 60 х х 42 м).

8.Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе праз кропкі 1-2-3-4-1 з каардынатамі 53°59'34.1'', 27°16'49.0'' – 53°59'35.3'', 27°16'51.5'' – 53°59'34.1'', 27°16'51.0'' – 53°59'33.3'', 27°16'51.1'' – 53°59'34.1'', 27°16'49.0''.

9.На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці выкананне земляных, будаўнічых, меліярацыйных і іншых работ, не звязаных з навуковым вывучэннем гісторыка-культурнай каштоўнасці, магчыма пасля пазбаўлення статусу гіторыка- культурнай каштоўнасці на падставе пункта 4 артыкула 94 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

ГЛАВА 3

АХОЎНАЯ ЗОНА. ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)

10.Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона) і зона аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы культурнага пласта (слоя) устаноўлены для выяўлення і даследавання магчымых археалагічных аб’ектаў і артэфактаў на тэрыторыі, непасрэдна прылеглай да гісторыка- культурнай каштоўнасці.

11.Ахоўная зона прылягае да курганнага могільніка з усіх бакоў. Плошча ахоўнай зоны складае 1,01 га.

12.Мяжой ахоўнай зоны з’яўляецца ўмоўная лінія, якая праходзіць праз кропкі 5-6- 7-8-9-10-11-12-13-5 з каардынатамі 53°59'35.0'', 27°16'46.5'' – 53°59'36.2'', 27°16'48.7'' – 53°59'36.8'', 27°16'52.2'' – 53°59'34.7'', 27°16'53.5'' – 53°59'33.7'', 27°16'53.7'' – 53°59'32.8'', 27°16'53.9'' – 53°59'31.7'', 27°16'51.4'' – 53°59'31.7'', 27°16'50.4'' – 53°59'32.6'', 27°16'48.1'' – 53°59'35.0'', 27°16'46.5''.

13.Зона аховы культурнага пласта (слоя) вызначана ў межах зоны аховы.

14.На тэрыторыі ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) забараняецца:

выкананне земляных работ без прыняцця мер па забеспячэнні правядзення археалагічнага нагляду і рэалізацыі мер па ахове археалагічных аб’ектаў і артэфактаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры, а таксама высечка, выкарчаванне і пасадка дрэў;

правядзенне работ, не звязаных з археалагічнымі даследаваннямі гісторыка- культурнай каштоўнасці, да поўнага яе вывучэння, акрамя работ, звязаных з абслугоўваннем    і    будаўніцтвам    на зямельных    участках    па    вул. Садовая,     6, вул. Нагорная, 5, вул. Архітэктараў, 12, а таксама пракладкай падземных інжынерных камунікацый  і  бягучым  рамонтам  праезнай  часткі  вул. Садовая,   вул. Нагорная, вул. Архітэктараў.

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курганны могільнік» (шыфр – 613В000340), 0,25 км

на паўночны захад ад гарадзішча Замэчак у г. Заслаўе Мінскага раёна Мінскай вобласці

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці

 


Другие НПА

Постановление МК РБ №59 от 01.10.2021 Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці "Магіла А.С.Лукашэвіча" ў в. Глыбокае Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці Постановление МК РБ №67 от 20.10.2021 Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці "Брацкая магіла" на вул. Цэнтральнай у аграгарадку Комсенічы Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці Постановление ГК стандартизации РБ №93 от 20.09.2021 Об изменении общегосударственного классификатора Республики Беларусь Решение Барановичский горисполком №2558 от 11.10.2021 Об изменении решения Барановичского городского исполнительного комитета от 26 марта 2019 г. № 700 Решение Барановичский горисполком №2557 от 11.10.2021 Об установлении брони нанимателям для приема на работу граждан на 2022 год Решение Ивацевичский райисполком №1288 от 12.10.2021 Об объявлении памятников природы местного значения Решение Ивановский райисполком №1323 от 11.10.2021 О размещении средств наружной рекламы на территории Ивановского района Решение Дрогичинский райисполком №1347 от 11.10.2021 О порядке проведения ежегодного районного смотра-конкурса на лучшую организацию работы по охране труда в организациях Дрогичинского района Решение Ивановский райисполком №1325 от 11.10.2021 Об установлении показателей удельной стоимости затрат на 2021-2023 годы Решение Шарковщинский райисполком №1004 от 21.10.2021 Об утверждении планово-расчетных цен на жилищно-коммунальные услуги на 2022 год